Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан: суніты супраць тэрору


Пакістанскія суніты пачалі сёньня шматдзённае шэсьце па краіне на знак пратэсту супраць тэрарызму. Калёна выйшла зь Ісламабаду. Суніты маюць прайсьці 320 кілямэтраў да гораду Лахор, дзе правядуць мітынг.

Акцыя арганізаваная адной з суніцкіх арганізацыяў Пакістану, якая патрабуе ад уладаў умацаваньня бясьпекі сьвятыняў розных напрамкаў ісламу. Апошнімі месяцамі ў Пакістане адбыўся шэраг нападаў на гэтыя аб’екты, загінулі дзесяткі людзей.
XS
SM
MD
LG