Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан: 12 ахвяраў тэрарыстаў


12 чалавек загінулі і 16 былі параненыя сёньня ў выніку нападу сьмяротнікаў на штаб-кватэру сілаў бясьпекі ў правінцыі Пактыка на поўдні Аўганістану. Мясцовыя ўлады паведамілі, што двум тэрарыстам удалося пранікнуць на тэрыторыю ўстановы, дзе яны і падарвалі бомбы.

Сёньня ж камандаваньне міжнародных сілаў паведаміла, што на поўдні і ўсходзе краіны за мінулыя суткі ў баях зь сіламі НАТО і аўганскімі войскамі забітыя 17 талібаў.
XS
SM
MD
LG