Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Случчыне адзначаюць 90 гадоў славутага паўстаньня


90-годзьдзю Слуцкага збройнага чыну прысьвечана вандроўка, якая ў гэты час адбываецца ў Слуцкім раёне. Сюды зь Менску на двух аўтобусах прыехалі амаль сто прадстаўнікоў беларускіх нацыянал-дэмакратычных арганізацый. Вандроўка праходзіць па маршруце Грозава — Семежава — Вызна (Чырвоная Слабада) —Слуцк.

У гэтых мясьцінах 90 гадоў таму некалькі тысяч беларускіх паўстанцаў змагаліся з атрадамі Чырвонай арміі, якія значна перавышалі па колькасьці і узроўні ўзбраеньня змагароў за незалежнасьць БНР. Баі доўжыліся болей за месяц, сотні паўстанцаў, якія змагаліся пад бел-чырвона-белымі сьцягамі загінулі, частка з баямі адышла на тэрыторыю Польшчы.

Сярод удзельнікаў акцыі вядомыя актывісты Вячаслаў Сіўчык, Валер Шчукін, прадстаўнікі маладзёвых дэмакратычных арганізацый. Людзі ўскладаюць букеты кветак зь бел-чырвона-белымі сьцяжкамі на месцах пахаваньня паўстанцаў і да крыжоў памяці, якімі адзначаны месцы баёў. Падчас кожнага ушанаваньня гучаць прамовы, а таксама песьні слуцкіх ваяроў і гімн «Магутны божа».

У 14 гадзін 30 хвілін на Слуцкім гарадзкім стадыёне адбудзецца мітынг, прысьвечаны ўгодкам Слуцкага збройнага чыну.

За гасьцямі цікуе міліцыя.
Жыхары Грозава наглядаюць за памінаньнем зводдаль.
Вячаслаў Сіўчык прамаўляе ля новага памінальнага крыжа з Пагоняй у Семежаве.

Вызна (Чырвоная Слабада)
Мітынг у Слуцку на футбольным стадыёне.


Прамаўляе Павал Севярынец.
Выступае Рыгор Кастусёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG