Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч просіць адваката наведаць яго ў калёніі


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч
Цэнтравыбаркам просіць штаб Рыгора Кастусёва вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, якое выдалі на імя Мікалая Аўтуховіча. Сваякі Андрэя Бандарэнкі даведаліся пра тэрмін, пасьля якога вязьня мусяць выпусьціць з памяшканьня камэрнага тыпу.

Супрацоўнікі Цэнтравыбаркаму зьвярнуліся ў штаб да кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва з просьбай вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, якое Цэнтравыбаркам выдаў на імя вязьня Івацэвіцкай калёніі Мікалая Аўтуховіча. Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які ўзначальвае выбарчы штаб Кастусёва, кажа пра тое, чым тлумачаць супрацоўнікі ЦВК сваё першапачатковае рашэньне выдаць Аўтуховічу пасьведчаньне даверанай асобы:

«Яны тлумачаць гэта тым, што ў іх быў вал, і яны не пасьпелі праверыць усіх давераных асобаў. А зараз спасылаюцца на Канстытуцыю і выбарчы закон, якія кажуць, што асуджаны і адбываючы пакараньне ў месцах зьняволеньня ня можа браць удзел у выбарах».
Кажуць, што асуджаны і адбываючы пакараньне ў месцах зьняволеньня ня можа браць удзел у выбарах.

У штабе кандыдата адзначаюць, што пра пасьведчаньне Аўтуховіча ў ЦВК згадалі пасьля таго, як Рыгор Кастусёў падчас выступу па тэлебачаньні назваў вязьня сваёй даверанай асобай і запатрабаваў ягонага вызваленьня. Ці вернуць у ЦВК пасьведчаньне, выдадзенае на імя Аўтуховіча? У штабе Кастусёва паведамілі, што давядзецца гэтую просьбу выканаць, бо ўсё адно пасьведчаньне ўжо прызнана несапраўдным.

У калёнію да Мікалая Аўтуховіча на будучым тыдні паедзе ягоны адвакат Павал Сапелка:

«Аўтуховіч сам мяне паклікаў на сустрэчу. Піша, што ёсьць шмат чаго для абмеркаваньня».

Вэтэраны Афганістану зьвярнуліся ў справе Аўтуховіча да мэдыяў. Болей за месяц таму вэтэраны прасілі пракуратуру прыцягнуць да адказнасьці міліцыянтаў, якія сфальшавалі абвінавачаньне Аўтуховіча ў тэрарызьме. У судзе такое абвінавачаньне не пацьвердзілася. Аднак пракуратура не завяла справу супраць нядобрасумленных сьледчых і нават не адказала заяўнікам на іх зварот, кажа праваабаронца Алег Воўчак:
Невядома цяпер, куды нам яшчэ зьвяртацца, калі сам генэральны пракурор Васілевіч нашы звароты ігнаруе.

«Мяркуем, гэта наўмысна робіцца, паколькі ім няма чым адказаць на наша законнае патрабаваньне. На працэсе над Аўтуховічам усе маглі пераканацца, што сьледчыя ўжывалі катаваньні, шантажавалі сьведак, каб тыя агаварылі Аўтуховіча. Невядома цяпер, куды нам яшчэ зьвяртацца, калі сам генэральны пракурор Васілевіч нашы звароты ігнаруе».

Да 1 сьнежня будзе знаходзіцца ў ПКТ — памяшканьні камэрнага тыпу — вязень Бабруйскай калёніі Андрэй Бандарэнка. Бацька вязьня Валер Бандарэнка даведаўся пра гэта зь ліста сына. Адметна, што сам Андрэй Бандарэнка падчас знаходжаньня ў ПКТ ніякай пошты не атрымлівае:

«Лісты не даходзяць, газэт няма. Заказны ліст, які яму сястра Іра адпраўляла, таксама не дайшоў. Напісаў, што мусяць вызваліць з ПКТ 1 сьнежня».

Нават пра тое, што на мінулым тыдні Вярхоўны суд вынес пратэст на прысуд Менскага гарадзкога суду Андрэю Бандарэнку, вязень ня ведае — такую выснову зрабіў Валер Бандарэнка зь ліста сына.

вязьні, лістапад 2010


Даведка Свабоды
Мікалай Аўтуховіч
Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч і былы вайсковец Уладзімер Асіпенка, якіх абвінавачвалі ў падрыхтоўцы тэракту супраць высокапастаўленых чыноўнікаў, сваёй віны ў судзе не прызналі і заявілі, што іх перасьледуюць за антыкарупцыйную дзейнасьць. Абодва былі арыштаваныя 8 лютага 2009 году. Мікалая Аўтуховіча суд пакараў на 5 гадоў 2 месяцы зьняволеньня за незаконнае захоўваньне патронаў, Уладзімер Асіпенка атрымаў 3 гады да незаконнае абыходжаньне са зброяй. Былы міліцыянт Міхаіл Казлоў, якога таксама асудзілі па гэтай справе, у жніўні вызваліўся паводле амністыі пасьля году арышту.

Андрэй Бандарэнка
Актывіст АГП Андрэй Бандарэнка вінаватым сябе не прызнае і тлумачыць перасьлед палітычнымі прычынамі. У прыватнасьці, помстай за ўдзел у парлямэнцкіх выбарах 2008 году. У пачатку 2010 году прадпрымальніка асудзілі на 6 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці за крадзеж маёмасьці фірмы. За кратамі Бандарэнка знаходзіцца зь сярэдзіны 2009 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG