Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасланец ААН прыбыў у М'янму


Пасланец ААН прыбыў у М’янму для перамоваў з вайсковай уладай і апазыцыяй. Віджай Намбір, кіраўнік апарату генэральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, зьбіраецца сустрэцца зь міністрам замежных справаў М’янмы і лідэрам праўрадавага Зьвязу салідарнасьці і разьвіцьця.

Затым адбудуцца перамовы дыплямата зь лідэрам апазыцыі Аўн Сан Су Чжы, якую нядаўна вызвалілі з-пад шматгадовага хатняга арышту. Пасьля вызваленьня Су Чжы выказала гатовасьць да перамоваў з вайсковым рэжымам у імя нацыянальнага замірэньня.
XS
SM
MD
LG