Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: выяўлены наркатунэль


Амэрыканская і мэксыканская паліцыя выявілі на мяжы ЗША і Мэксыкі тунэль, які выкарыстоўвалі кантрабандысты для перапраўкі ў Злучаныя Штаты наркотыкаў. Тунэль даўжынёй амаль 700 мэтраў быў абсталяваны сыстэмамі асьвятленьня і вэнтыляцыі. Ён зьвязваў мэксыканскі горад Тыхуана і Сан-Дыега ў амэрыканскім штаце Каліфорнія. У выніку апэрацыі арыштаваныя 8 чалавек, канфіскавана болей як 20 тонаў марыхуаны.

Гэта ўжо другі памежны тунэль, выяўлены паліцыяй цягам апошняга месяца.
XS
SM
MD
LG