Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране адкрылі першую АЭС


У Іране ў горадзе Бушэр пачала працаваць першая ў гэтай краіне атамная электрастанцыя. Пра гэта паведаміў сёньня кіраўнік іранскага ведамства ў атамнай энэргіі Алі Акбар Салехі. Паводле яго, электраэнэргія, атрыманая на АЭС у Бушэры, паступіць у агульнанацыянальную энэргетычную сетку цягам наступых месяцаў.

АЭС у Бушэры будавалася з дапамогай расейскіх спэцыялістаў.
XS
SM
MD
LG