Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўганістан: забітыя 17 талібаў


На поўдні і ўсходзе Аўганістану за мінулыя суткі ў баях зь сіламі НАТО і аўганскімі войскамі забітыя 17 талібаў. Пра гэта паведаміла сёньня камандаваньне міжнародных сілаў.

Паводле яго дадзеных, 15 баевікоў загінулі ў часе начной апэрацыі ў правінцыі Нангархар, дзе вядзецца пошук аднаго зь лідэраў мясцовых талібаў. Яшчэ два баевікі былі забітыя ў правінцыі Гільмэнд у часе перастрэлкі з вайскоўцамі сілаў НАТО.
XS
SM
MD
LG