Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: арыштаваны няўдалы тэрарыст


У амэрыканскім горадзе Портляндзе ў пятніцу затрыманы 19-гадовы чалавек, народжаны ў Самалі, які зьбіраўся ажыцьцявіць выбух на цырымоніі адкрыцьця каляднай елкі. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што Махамад Асман Махамуд запаркаваў мікрааўтобус на плошчы, дзе павінна была адбыцца ўрачыстасьць. Затым Махамуд зрабіў званок па мабільным тэлефоне, якім, як ён меркаваў, будзе прыведзена ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне, што знаходзілася ў аўтамабілі. Насамрэч там былі муляжы, якія ён атрымаў ад агентаў Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў, якія яго высачылі.

Малады чалавек арыштаваны. Паводле абвінавачаньня ў спробе выкарыстаць зброю масавага зьнішчэньня, яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.
XS
SM
MD
LG