Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Партугалія ня просіць дапамогі


Эўрапейская камісія абвергла чуткі, што Эўразьвяз вядзе перамовы з Партугаліяй пра выдзяленьне Лісабону фінансавай дапамогі. Улады Партугаліі таксама заявілі, што не зьвярталіся да Эўрапейскага Зьвязу па грошы.

У пятніцу партугальскі парлямэнт ухваліў бюджэт краіны на наступны год, у якім прадугледжаны рост падаткаў і зьніжэньне заробкаў дзяржаўных служачых у зьвязку з фінансавым крызысам.

Праблемы Партугаліі трапілі ў цэнтар увагі пасьля таго, як Ірляндыя зьвярнулася да Эўрапейскага Зьвязу па дапамогу з прычыны банкаўскага крызысу. Раней сёлета тэрміновую дапамогу Эўразьвяз даў Грэцыі.
XS
SM
MD
LG