Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На Карэйскай паўвысьпе -- напружанасьць


У Паўднёвай Карэі пахавалі двух вайскоўцаў, якія загінулі пры нядаўнім абстрэле паўднёвакарэйскай выспы з боку КНДР. У цырымоніі бралі ўдзел прэм’ер-міністар краіны і высокапастаўленыя чыноўнікі. Пры абстрэле таксама загінулі двое цывільных грамадзянаў.

У нядзелю ў акваторыі Жоўтага мора павінны пачацца сумесныя вайсковыя вучэньні ЗША і Паўднёвай Карэі. КНДР абвінаваціла Сэўл і Вашынгтон у правакацыі і заявіла, што адкажа сілай на любыя спробы парушыць яе сувэрэнітэт.

Абвастрэньне сытуацыі на Карэйскай паўвысьпе абмеркавалі ў пятніцу па тэлефоне дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан і міністар замежных справаў Кітаю Ян Цзэчы. МЗС Кітаю паведаміла, што Пэкін знаходзіцца ў кантакце з абодвума бакамі канфлікту, каб дамагчыся спаду напружанасьці.
XS
SM
MD
LG