Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея можа далучыцца да ВТО ў 2011 годзе


У наступным, 2011 годзе, Расея можа стаць чальцом Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (ВТО), заявіў сёньня прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін на прэсавай канфэрэнцыі па выніках сустрэчы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель.

Раней у гэтым месяцы ЗША і ЭЗ заявілі, што ўрэгулявалі з Масквой усе супярэчнасьці адносна далучэньня.

Летась лідэры Расеі, Беларусі і Казахстану заявілі, што будуць далучацца да ВТО адзінай мытнай прасторай. Пазьней было вырашана ўступаць паасоб, але на скаардынаваных умовах.
XS
SM
MD
LG