Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча вітае расейскую заяву па Катыні


Міністэрства замежных спраў Польшчы павітала заяву расейскай Дзяржаўнай Думы аб кантыньскіх расстрэлах.

"Прызнаньне расейскім парлямэнтам адказнасьці таталітарнага сталінскага рэжыму за гэтае беспрэцэдэнтнае злачынства зьяўляецца важны жэстам, які сьведчыць пра тое, што мы дамагаемся прагрэсу ў справе замірэньня паміж нашымі краінамі і народамі", - гаворыцца ў заяве расейскага МЗС.

Сёньня расейскі парлямэнт прыняў заяву "Аб Катынскай трагедыі і яе ахвярах", якая прызнае масавы расстрэл польскіх грамадзян у Катыні злачынствам сталінскага рэжыму.
XS
SM
MD
LG