Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін зьвінаваціў Літву ў "разбоі"


Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін зьвінаваціў літоўскія ўлады ў "разбоі".

Прамаўляючы на форуме з прадстаўнікамі нямецкага бізнэсу ў Бэрліне, Пуцін менавіта так ацаніў намер Вільні адабраць літоўскія магістральныя газаправоды краіны ў кампаніі Lietuvos dujos, адным з акцыянэраў якой зьяўляецца "Газпром". Яшчэ адным буйным саўладальнікам літоўскай газатранспартнай манаполіі зьяўляецца нямецкі канцэрн Ruhrgaz.

Літва зьбіраецца ўвесьці ў дзеяньне так-званую трэцюю дырэктыву ЭЗ, якая забараняе адной кампаніі кантраляваць і пастаўкі паліва, і яго транспартаваньне.
XS
SM
MD
LG