Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сустрэчу з кандыдатам на прэзыдэнта, якая праходзіла ў Доме культуры інвалідаў па зроку, сабраліся каля сотні жыхароў Воршы

Сярод прысутных былі ідэалягічныя работнікі мясцовых прадпрыемстваў, старшыня гарадзкой выбарчай камісіі, але большасьць прыйшлі з уласнай ініцыятывы.

Рыгор Кастусёў распавёў пра сябе, падкрэсьліўшы, што ён — апошні кандыдат на прэзыдэнта ад партыі БНФ за апошнія 16 год, з часоў, калі балятаваўся Зянон Пазьняк. Прысутныя на сустрэчы пыталіся, чаму аўтарытэт гэтай партыі за апошні час зьнізіўся, і якія прапановы па выпраўленьні сытуацыі ў Беларусі ёсьць у партыйнага вылучэнца.

Чуліся і правакацыйныя рэплікі: маўляў, тое, што распавядае кандыдат — гэта хлусьня, і ў краіне няма праблемаў ні ў эканоміцы, ні ў сацыяльным жыцьці. Але падтрымкі залі аўтары гэткіх выказваньняў ня мелі.

Спадар Кастусёў распавёў пра праграму, зь якой ідзе на выбары. А напрыканцы сустрэчы мясцовая паэтка Яўгенія Казлова прачытала ўласны верш «Наш сьцяг», натхніўшы залю на вокліч «Жыве Беларусь!»

Рыгор Кастусёў і Яўгенія Казлова

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG