Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кітай і ЗША абмеркавалі карэйскі крызіс


Кітай і ЗША абмеркавалі магчымасьці паменшыць напружанасьць паміж Сэулам і Пхэньянам у сувязі з нядаўнім абстрэлам паўднёвакарэйскай паўвыспы артылерыяй КНДР.

Па выніках тэлефонных размовы дзяржсакратаркі ЗША Гілары Клінтан зь міністрам замежных спраў Кітаю Янгам Джычы, бакі дамовіліся, што галоўнай задачай зараз зьяўляецца ўсталяваньне кантролю над сытуацыяй і недапушчэньне паўтарэньня падобных інцыдэнтаў.

Напружанасьць павялічваецца ў сувязі з плянаванымі вайскова-марскімі вучэньнямі флёту ЗША і Паўднёвай Карэі ў Жоўтым моры. КНДР і Кітай асьцераглі, што гэты крок можа прывесьці да эскаляцыі канфлікту.
XS
SM
MD
LG