Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусаў з пачатку году стала меней на 15.700 чалавек


Колькасьць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 лістапада 2010 году склала 9.484,3 тысяч чалавек і ў параўнаньні з пачаткам году скарацілася на 15,7 тысяч чалавек, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Скарачэньне колькасьці насельніцтва абумоўлена перавышэньнем на 24.028 чалавек колькасьці памерлых над колькасьцю народжаных пры станоўчым міграцыйным прыросьце — 8392 чалавекі.

За студзень-кастрычнік у краіне нарадзілася 90 тысяч дзяцей, што на 2615 чалавек менш, чым за аналягічны пэрыяд 2009 году. Памерла 114.028 чалавек, альбо на 2715 чалавек болей, чым летась. Натуральныя страты, такім чынам, склалі 24.028 чалавек.
XS
SM
MD
LG