Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Савудаўская Арабія: арыштавалі 149 падазраваных у экстрэмізьме


Савудаўская Арабія паведаміла пра арышт за апошнія восем месяцаў 149 падазраваных у экстрэмізьме. Паведамляецца, што ўсе яны былі зьвязаныя з "Аль-Кайдай". Міністар унутраных справаў Савудаўскай Арабіі ўдакладніў, што толькі 25 чалавек з усіх арыштаваных не былі грамадзянамі Савудаўскай Арабіі.

У сакавіку сёлета савудаўскім уладам удалося арыштаваць болей як 100 баевікоў, якія зьбіраліся нападаць на энэргетычныя аб'екты краіны. Тады паведамлялася, што экстрэмістаў падтрымлівала базаванае ў Емэне аддзяленьне "Аль-Кайды".
XS
SM
MD
LG