Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто з кандыдатаў на прэзыдэнта найбольш запомніўся вам з тэле- і радыёвыступаў? Чаму? Адказы гарадзенскіх мінакоў

Спадарыня: "Кожны дзень гляджу ўсе выступы. У мяне такое ўражаньне, што яны ўсе крышку хворыя на галаву, чэсна. Альбо ня ходзяць у крамы, ня ведаюць абставін, людзей і гавораць такую ерась, такую, прабачце мне, ахінею нясуць, што мне папросту сорамна за іх, што яны выстаўляюць свае кандыдатуры. Ну скажыце, калі ласка, калі Рымашэўскі кажа, што людзі зьбіраюцца чытаюць Біблію і іх арыштоўваюць і кідаюць у турмы — гэта нонсэнс. Калі на беларускай мове размаўляюць людзі на плошчах, іх таксама кідаюць у турмы — дык пра што можна гаварыць?"

Спадарыня: "Рымашэўскі мне спадабаўся, Рымашэўскі. Мне ягоная пазыцыя падабаецца. Чалавек граматны, разумны, умее выкладаць свае думкі. Ну, і праграма мне яго спадабалася".

Спадар:
"Мне Саньнікаў запомніўся, робіць уражаньне інтэлігентнага чалавека. Я не магу выдзеліць у яго праграме штосьці асаблівае, таму што ўсе выступы аднолькавыя, узьнімаюць адны і тыя ж пытаньні і абсалютна нічога новенькага. А так усе гавораць праўду, я з усімі згодны".

Пэнсіянэр: "Толькі Лукашэнка праходзіць у мяне. Ну й што, што не выступаў? Ён будзе ўсё роўна! А астатнімі я не цікаўлюся і нават не ўключаю тэлевізар, разумееце?"

Малады спадар: "Не гляджу, часу няма ў мяне. Дый сэнсу ня бачу ніякага, таму што бессэнсоўна гэта ўсё".

Спадарыня: "Я не паглядзела яшчэ ніводнага выступу, таму што не было часу якраз".

Спадар: "Не, пакуль ніхто не запомніўся, няма часу глядзець. Але чуў, што ўжо быў мітынг у Менску несанкцыянаваны. Відаць, нейкая барацьба ідзе. Я адназначна хацеў бы новага прэзыдэнта, таму што патрэбны зьмены, абнаўленьне павінна адбыцца. Можа, будзе й горш, але ў любым разе трэба, каб параўнаць, спачатку памяняць".

Спадар: "Паглядзеў Раманчука, мне спадабалася агульная лёгіка разважаньняў. Нічога новага не было сказана, але ўсё было даволі слушна".

Спадар: "Саньнікаў спадабаўся. Гаварыў тое, што даўно пара сказаць усім. Але інфармацыі вельмі мала: паўгадзіны адзін раз, тым больш пры такой колькасьці кандыдатаў — гэта проста мізэр".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG