Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне пачаўся Трэці кангрэс новай дыяспары


Удзельнікі кангрэсу. Фота Ганны Пракоф'евай (Эўрапейскі моладзевы парлямэнт)

Удзельнікі кангрэсу. Фота Ганны Пракоф'евай (Эўрапейскі моладзевы парлямэнт)

У Бэрліне пачаўся Трэці кангрэс новай беларускай дыяспары Эўропы і Амэрыкі з удзелам беларусаў з розных краін, а таксама палітыкаў, экспэртаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці зь Беларусі.

"Пэрспэктывы для зьменаў у Беларусі: што мы можам зрабіць" – тэма сёлетняга Кангрэсу, у часе якога моладзевыя актывісты разам з экспэртамі зь Беларусі і краін Эўразьвязу абмяркоўваюць супольныя ініцыятывы ў сфэры культуры і інфармацыі, бізнэсу, палітыкі і грамадзянскага разьвіцьця.

Паводле арганізатараў, адной з мэтаў Кангрэсу зьяўляецца і падтрымка актывістаў у Нямеччыне, якія займаюцца беларускімі пытаньнямі.

Арганізатары – міжнародная супольнасьць “Трэці шлях”, Нямецка–беларускае таварыства, Лібэральная сетка "Беларускія рэфармісты".

Сёньня ў часе афіцыйнага адкрыцьця Кангрэсу яго удзельнікаў прывітаў Ганс–Георг Вік, нямецкі дыплямат, першы кіраўнік місіі АБСЭ ў Беларусі, які на пачатку свайго выступу пажартаваў адносна месца правядзеньня Кангрэсу – Тайк'ё (Teikyo ) знаходзіцца у адным з раёнаў Бэрліну ў лясной зоне ля возера Zeuthen. "Гэта выглядае падобна на Віскулі", – сказаў Ганс–Георг Вік.

Ганс-Георг Вік (справа). Фота Ганны Пракоф'евай (Эўрапейскі моладзевы парлямэнт)

У пляне кангрэсу — сустрэчы з дэпутатамі Бундэстагу і іх дараднікамі ад Лібэральнай партыі (FDP), а таксама Хрысьціянска–дэмакратычнай і Дэмакратычнай сацыялістычнай партыяў, а таксама дыскусіі і прэзэнтацыі зьдзейсьненых і новых ініцыятываў моладзевых актывістаў.

«Kангрэс новай беларускай дыяспары Эўропы і Амэрыкі» - сетка, створаная ў 2008 г. у Эстоніі, якая аб'ядноўвае моладзевых актывістаў ў дыяспары і Беларусі. Мае на мэце лябіяваньне беларускіх інтарэсаў за мяжой, ажыцьцяўляе інфармацыйныя і асьветніцкія ініцыятывы, праекты для падтрымкі і разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці і беларускай культуры. Першы Кангрэс праводзіўся ў 2008 г. (Талін, Эстонія), другі – у 2009 г. (Страсбур, Францыя).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG