Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік міліцыі не дазволіў агітаваць за Някляева


Уладзімер Някляеў. Аўтар фота — Міхаіл Ермалюк

Уладзімер Някляеў. Аўтар фота — Міхаіл Ермалюк

У Круглым начальнік мясцовай міліцыі забараніў жыхарцы райцэнтру Зінаідзе Мілешчанцы праводзіць агітацыйны пікет за кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.

Пікет прыхільніца Някляева праводзіла ў вызначаным для гэтага месцы — насупраць раённага дома культуры:

Мілешчанка
: "Я была перакананая, што нічога не парушаю, бо міліцыянэры праходзілі міма й нічога не казалі. Потым ехаў на абед начальнік міліцыі Ўладзімер Ермалаеў. І ён прагнаў нас, я з мужам стаяла. Ён запытаў: "Дзе ваша пасьведчаньне? Калі яго няма, то гэта парушэньне й я мог бы скласьці на вас пратакол, аднак я добра вас ведаю, таму толькі папярэджваю. Зьбірайце свае рэчы й сыходзьце". Мы стаялі са сьцягам "За Някляева", партрэтам і дыскамі з музыкай ад Някляева".

Як кажа Зінаіда Мілешчанка, яна й муж прастаялі ў пікеце каля трох гадзінаў. Яна ўпэўнена, што нічога не парушала, бо стаяла ў вызначаным уладай месцы для агітацыі. Пікетоўка зьбіраецца скардзіцца на міліцыянта ў Круглянскую раённую выбарчую камісію.

Зінаіда Мілешчанка была дэпутаткаю райсавету ад 2002 да 2006 году. Яе абралі як вылучэнку ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У Круглым яна вядомая і як распаўсюдніца незалежнай прэсы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG