Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзяржаўная дума Расея прызнала Сталіна вінаватым у катынскай трагедыі


Дзяржаўная дума Расеі прыняла заяву "Пра катынскую трагедыю і яе ахвяры", у якім прызнала, што расстрэл польскіх вайскоўцаў быў ажыцьцёўлены непасрэдна на загад Сталіна. Дзяржаўная дума выказала глыбокае спачуваньне сваякам і блізкім ахвяраў рэпрэсіяў і заявіла, што неабходна аднавіць сумленныя імёны ахвяраў катынскай трагедыі.

У 1940 годзе пад Катыньню ў Смаленскай вобласьці супрацоўнікамі НКВД былі расстраляныя болей як 20 тысяч грамадзянаў Польшчы, пераважна афіцэраў польскага войска.
XS
SM
MD
LG