Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Ісламабадзе папярэджаны тэракт


У Ісламабадзе сёньня арыштаваныя два экстрэмісты з выбухоўкай, якія, як паведамляецца, рыхтаваліся да тэракту. Міністар унутраных справаў Пакістану Рахман Малік заявіў у тэлевыступе, што баевікі зьбіраліся прывесьці ў дзеяньне выбуховыя прыстасаваньні ля будынкаў парлямэнту і мячэці. Пра рыхтаваны напад стала вядома ў чацьвер увечары, пасьля чаго спэцслужбы ўзмацнілі захады бясьпекі ў горадзе.

Таксама паведамляецца пра сувязі арыштаваных баевікоў з пакістанскімі талібамі з раёну Паўднёвы Вазірыстан.
XS
SM
MD
LG