Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаны новы міністар абароны Паўднёвай Карэі


Новым міністрам абароны паўднёвай Карэі сёньня прызначаны Кім Хван Чын – былы кіраўнік камітэту начальнікаў штабоў паўднёвакарэйскіх сілаў. Былы міністар падаў у чацьвер у адстаўку ў зьвязку зь нядаўнім абстрэлам паўднёвакарэйскай выспы з боку КНДР.

Сёньня ў тым самым раёне зноў была чуваць страляніна, аднак паўднёвакарэйская тэрыторыя не абстрэльвалася. Вайскоўцы мяркуюць, што ў Паўночнай Карэі адбываюцца манэўры. Тым часам Паўднёвая Карэя рыхтуецца да сумесных манэўраў. Пхэньян заявіў, што гэта рашэньне паставіць Карэйскую паўвыспу "на мяжу вайны".
XS
SM
MD
LG