Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Македонія: паліцыя ўварвалася ў офіс прыватнай тэлекампаніі


У Скоп'і, сталіцы Македоніі, у чацьвер паліцыянты ўварваліся ў офіс прыватнай тэлекампаніі, патлумачыўшы свае дзеяньні расьсьледаваньнем справы пра махлярства. На знак пратэсту супраць рэйду паліцыі некалькі тысяч чалавек сабраліся перад будынкам тэлекампаніі AL TV, якая скрытыкавала палітыку кансэрватыўнага ўраду краіны. Тэлекампанія ў наўпроставым эфіры паказала рэйд паліцыі.

Прадстаўнік міністэрства ўнутраных справаў Македоніі паведаміў агенцтву Assosiated Press, што дзеяньні паліцыі не зьвязаныя з журналісцкай дзейнасьцю тэлекампаніі. Паводле чыноўніка, паліцыя вывучае фінансавыя дакумэнты іншых фірмаў, якія належаць AL TV.
XS
SM
MD
LG