Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Парфёнаў сапсаваў расейскае тэлевізійнае сьвята


У Маскве 25 лістапада ўпершыню ўручана прэмія імя Ўладзіслава Лісцьева. Паважны карпаратыўны вечар атрымаўся нечакана бурлівым. Вінаваты ў гэтым быў ляўрэат прэміі, Леанід Парфёнаў.

Леанід Парфёнаў ужо шэсць гадоў не працуе ў эфіры рэгулярна, але яго фільмы выходзілі ў эфір менавіта на Першым канале. Атрымліваючы статуэтку, Леанід Парфёнаў паведаміў, што арганізатары дазволілі яму зрабіць прамову на сем хвілін пра тое, што ён сам хоча, пра тое, што лічыць важным. Пасьля гэтага ён сказаў: "Я ня буду спрабаваць выступаць без паперы, першы раз у гэтай студыі на камэры прачытаю прамову па паперцы".

У сваёй прамове Парфёнаў парушыў шматлікія табу расейскай тэлепрасторы, расказаўшы пра поўны кантроль уладаў над тэлеэфірам, пра тое, што ўлады на ТВ сталі “дарагім нябожчыкам”, пра якога - або добра, або нічога, пра тое, што ў тэлевізіі паказваюць “не навіны, а старыны”



Камэнтар Анны Качкаевай на сайце расейскай службы Радыё Свабода.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG