Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Па выніках 2010 году ўзровень пакрыцьця грамадзянамі выдаткаў дзяржавы на паслугі ЖКГ складзе ўсяго толькі 25%, пры гэтым удзельная вага плацяжоў у агульным сярэднім даходзе адной сям'і складзе 8,1%. Пакрыцьцё выдаткаў павінна быць аб'ектыўна павялічана, а нагрузка на бюджэт — скарочана", — заявіў намесьнік кіраўніка ўраду Віктар Бура.

Бура адзначыў, што неабходнасьць павышэньня тарыфаў на паслугі ЖКГ наўпрост зьвязаная з ростам цэнаў на энэрганосьбіты, перадае Інтэрфакс.

26 лістапада Віктар Бура выступае на сумесным паседжаньні Нацыянальнага сходу, дзе ўрад адказвае на пытаньні дэпутатаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG