Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінгандаль супраць выданьня


Лунінецкае незалежнае выданьне "Информ-прогулка" атрымала папярэджаньне ад Мінгандлю, паводле якога ў выданьні, насуперак заканадаўству, была зьмешчана рэкляма тэлеканалу "Белсат".

Мінгандаль адзначае, што парушаны п.4 артыкула 10 Закону "Аб рэкляме": матэрыялы рэклямнага характару выйшлі без пазначэньня найменьня і ўліковага нумару платніка замежнага рэклямадаўцы.

Паводле намесьніцы галоўнага рэдактара выданьня Сьвятланы Гарда, Мінгандаль папярэдзіў рэдакцыю пра недапушчальнасьць разьмяшчэньня неналежнай рэклямы:

"Яшчэ ў верасьні Мінгандаль накіраваў нам запыт, у якім прасіў даць ім інфармацыю пра рэклямадаўцу, якім выступіў тэлеканал. Мы адправілі ім дакумэнты. І вось цяпер яны апамяталіся, так бы мовіць. Рэкляма была надрукаваная ў некалькіх нумарах газэты яшчэ ў маі. Падобная сытуацыя была з выданьнем "Новы час". Праўда, у дакумэнтах Мінгандлю няправільна пазначана назва нашага выданьня. Папярэджаньне накіравана на ПВГУП "Вита-Информ", але яшчэ ў мінулым годзе мы прайшлі перарэгістрацыю, і цяпер наша выданьне мае назву ПВГУП "Информ-прогулка".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG