Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральная пракуратура раіць Міністэрству гандлю, каб сьпіртовыя напоі прадаваліся толькі ў спэцыялізаваных аддзелах.

"Генпракуратура неаднаразова раіла, каб у гандлёвых аб'ектах, разьмешчаных побач зь дзіцячымі дашкольнымі і школьнымі ўстановамі, сярэднімі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, вызначыць час пачатку рэалізацыі сьпіртовых напояў не раней за 10:00", цытуе прадстаўніка пракуратуры Інтэрфакс.

Напоямі прапанавана гандляваць "толькі праз спэцыялізаваныя аддзелы і асобна ад групаў тавараў штодзённага попыту".

Такія рэкамэндацыі накіроўваліся ў Мінгандаль і раней. "Аднак Міністэрствам гандлю ніводнае зь іх па сутнасьці не разгледжана", адзначылі ў Генпракуратуры.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG