Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У аэрапорце "Менск-2" пабудуюць другую ўзьлётна-пасадачную паласу


Паласа пачне працаваць ад 2014 году. Кошт праекту — 600 мільёнаў даляраў.

"Дзейная паласа выйшла за межы адведзенага ёй тэрміну. Не зачыняючы аэрапорт, мы ўмацавалі адзіную паласу, што дазволіць яшчэ гадоў 7—8 яе выкарыстоўваць, але пасьля патрэбны капітальны рамонт з абавязковым закрыцьцём аэрапорту. Пераносіць аэрапорт у Мачулішчы нязручна. Таму аб'ектыўна неабходная другая паласа", — паведаміў намесьнік кіраўніка ўраду Беларусі Віктар Бура.

26 лістапада Віктар Бура выступае на сумесным паседжаньні Нацыянальнага сходу, дзе ўрад адказвае на пытаньні дэпутатаў.
XS
SM
MD
LG