Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыя ўзгадвае ахвяраў тэрору


Індыя заклікала Пакістан строга пакараць датычных да тэрарыстычнага нападу на горад Мумбай два гады таму. Сёньня ў Мумбаі адбыліся жалобныя цырымоніі памяці загінулых і парад антытэрарыстычных падразьдзяленьняў. Дэпутаты парлямэнту ўшанавалі памяць ахвяраў хвілінай маўчаньня.

У выніку нападу баевікоў на шэраг будынкаў у Мумбаі 26 лістапада 2008 году загінулі 166 чалавек. Выжыў адзін з нападнікаў, яго выраклі да пакараньня сьмерцю, але ён абскардзіў вырак.

У Пакістане былі арыштаваныя 7 ісламскіх экстрэмістаў, абвінавачаных у датычнасьці да нападу. Пакуль ніхто зь іх не асуджаны.
XS
SM
MD
LG