Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гаіці: звыш 1600 ахвяраў халеры


Колькасьць ахвяраў эпідэміі халеры на Гаіці перасягнула 1600. Такія зьвесткі падало гаіцянскае Міністэрства аховы здароўя.

Усяго з моманту пачатку ў мінулым месяцы эпідэміі на Гаіці захварэлі на халеру каля 70 тысяч людзей, 30 тысяч зь іх былі шпіталізаваныя. Мясцовыя ўлады і міжнародныя экспэрты цьвердзяць, што пік эпідэміі пакуль што ня пройдзены.

У краіне тым часам працягваюць рыхтавацца да выбараў прэзыдэнта і парлямэнту, прызначаных на нядзелю. Улады не адмянілі выбараў з прычыны эпідэміі.
XS
SM
MD
LG