Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пхэньян пратэстуе супраць вучэньняў


Афіцыйны Пхэньян заявіў, што вайсковыя вучэньні ў Жоўтым моры, якія маюць намер правесьці ў найбліжэйшыя дні Паўднёвая Карэя і ЗША, паставяць Карэйскі паўвостраў “на грань вайны”.

Раней занепакоенасьць у сувязі з рыхтаванымі вучэньнямі выказаў Кітай. Паўночная Карэя ўскладае на Сэул адказнасьць за падзеі 23 лістапада, калі ў выніку абстрэлу артылерыяй КНДР паўднёвакарэйскага востраву загінулі чатыры чалавекі. Пхэньян цьвердзіць, што Паўднёвая Карэя адкрыла агонь першай.

У чацьвер дарадца прэзыдэнта Паўднёвай Карэі ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Лі Хі Вон быў прызначаны новым міністрам абароны краіны – замест адпраўленага напярэдадні ў адстаўку Кім Дэ Ёна.

Адстаўка міністра абароны адбылася пасьля крытыкі, выказанай на яго адрас у сувязі зь дзеяньнямі ўзброеных сілаў пасьля абстрэлу артылерыяй КНДР паўднёвакарэйскага востраву.
XS
SM
MD
LG