Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выбух танкера: 2 чалавекі загінулі


На ярданска-ірацкай мяжы ўчора ўвечары падарваўся нафтавы танкер. Загінулі ня менш як два чалавекі, а яшчэ 12 былі параненыя. Некалькі людзей лічацца зьніклымі бязь вестак.

Паводле ярданскага чыноўніка, які не назваў свайго імя, танкер выбухнуў і загарэўся, і ў выніку яшчэ 19 іншых танкераў былі ахопленыя агнём. Згодна з папярэднім расьсьледаваньнем, выбух і пажар здарыліся выпадкова.

Ірак пастаўляе штодня ў Ярданію каля 10 тысяч барэляў сырой нафты.
XS
SM
MD
LG