Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рыё-дэ-Жанэйра ўтаймавалі гвалт


Бразыльская паліцыя паінфармавала, што цалкам узяла пад кантроль сытуацыю ў адным з раёнаў Рыё-дэ-Жанэйра, дзе апошнімі днямі здарыўся ўсплёск гвалту, зьвязаны зь дзейнасьцю наркамафіі.

Паведамляецца, што ў ламарні на поўначы гораду ўведзена бранятэхніка. Паліцыі дапамагаюць сотні вайскоўцаў. Працягваецца перасьлед наркагандляроў, што ўцяклі пасьля пачатку апэрацыі. У сутычках паліцыянтаў з узброенымі бандытамі ў чацьвер загінулі ня менш за 8 людзей.

Усяго з канца мінулага тыдня ахвярамі непарадкаў у квартале Віла Крузэйра сталі каля 30 людзей. Былі спаленыя дзясяткі машын і рэйсавых аўтобусаў.
XS
SM
MD
LG