Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Карэя пасылае войскі на памежныя выспы


Урад Паўднёвай Карэі заявіў, што павялічыць колькасьць наземных войскаў на паўднёвакарэйскай высьпе, якую ў аўторак абстраляла артылерыя КНДР. Дадатковыя войскі выправяцца таксама на іншыя прылеглыя астравы, "для таго, каб больш эфэктыўна супрацьстаяць магчымым правакацыям з боку Паўночнай Карэі".

У выніку згаданага інцыдэнту ў аўторак загінулі 4 чалавекі, 18 былі параненыя.

Тым часам, Пхэньян ізноў абвінаваціў Паўднёвую Карэю ў ваеннай правакацыі і прыгразіў, што гатовы прымяняць сілу і надалей.

Дэпутататы парлямэнту Паўднёвай Карэі заявілі, што ўлады краіны былі непадрыхтаваныя да нападу Паўночнай Карэі і адрэагавалі занадта позна на дзеяньні Пхэньяну.

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мён Бак сёньня прыняў адстаўку міністра абароны Кім Тхэ Ёна.
XS
SM
MD
LG