Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Я.Шапчыц: На БТ працуюць розныя людзі з рознымі поглядамі


Госьць “Начной Свабоды” – былы інжынер відэамантажу Белтэлерадыёкампаніі, студэнт-завочнік Акадэміі мастацтваў Яўген Шапчыц, аўтар скандальнага відэароліка “Бабуля-2010”.

Гэта кароткая гісторыя пра хлопца, які схаваў бабулін пашпарт, каб яна не аддала свой подпіс за Лукашэнку. Ролік «Бабуля-2010» зьявіўся ў інтэрнэце 8 лістапада, за першы дзень яго паглядзелі 23 тысячы гледачоў.



Яўген адказаў на пытаньні вядучай Начной Свабоды Ганны Соўсь і наведнікаў сайту Свабоды.

Пытаецца Вітольд Няўрыда з Магілёва:

Вітаю, Яўген!

Хачу падзякаваць за ролік - сапраўды парадаваў у нашай амаль безнадзейнай сытуацыі. Мы з братам дамовіліся схаваць пашпарт нашай цёткі, каб яна не зьдзейсьніла памылкі ў чарговы раз.

Пытаньне такое. Раскажыце якая атмасфэра на БТ унутры самога калектыву. Ці сапраўды журналісты БТ падтрымліваюць Лукашэнку?

І другое пытаньне, як унутры калектыву ставяцца да людзей, якія вядуць палітычныя праграмы, абліваючы кожны раз усіх дэмакратам брудам?

Яўген Шапчыц: Калі 5 гадоў таму я разьмяркоўваўся ў Белтэлерадыёкампанію, я думаў, што гэта такі “аплот” журналістаў, якія падтрымліваюць з тых або іншых прычынаў існуючую ўладу. Усе як адзін. Калі я туды прыйшоў працаваць, я пабачыў, што гэта не зусім так. Бо там таксама працуюць людзі розных поглядаў. Напрыклад, акторка ў маім роліку - гэта таксама супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі Ганна Іванаўна. Яна была аўтарам шэрагу праграм на тэму гісторыі і культуры Беларусі, не хаваючыся выказвала свае погляды. Карацей, я зразумеў, што на Беларускім тэлебачаньні таксама ёсьць розныя думкі.

Калі я пачаў крышачку разьбірацца, я зразумеў, што там ёсьць такая структура як Агенцтва тэлевізійных навінаў. Я падумаў, што там, напэўна, і знаходзіцца той “аплот”. Калі я яшчэ крыху больш папрацаваў, я даведаўся, што навіны таксама робяць розныя людзі. Ня біяробаты, а жывыя людзі.

Так што ў рэшце кола “аплоту” звузілася да некалькіх чалавек, якія робяць “аналітычныя праграмы”, як гэта завецца на БТ – такія як Новікаў, або вядомы рэжысэр Азаронак, які там ужо, дарэчы, не працуе і па іроніі лёсу цяпер узначальвае тэлеканал “Жэст” для глуханямых.


СЛУХАЦЬ ГУТАРКУ ЦАЛКАМ:

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG