Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэйрут: сутыкненьні лібанскіх армян з паліцыяй


У Лібане сотні этнічных армян пратэставалі сёньня супраць візыту ў Бэйрут прэм'ер-міністра Турэччыны Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Аб пацярпелых не паведамляецца.

Армянская этнічная меншасьць складае каля 4% лібанскага насельніцтва. Армяне па ўсім сьвеце абураюцца адмовай Анкары прызнаць масавыя забойствы армянскага насельніцтва ў Асманскай імпэрыі часоў першай сусьветнай вайны – генацыдам.

У часе сустрэчаў зь кіраўніцтвам Лібану Эрдаган паабяцаў, што Турэччына "не змаўчыць" у выпадку нападу ізраільскіх войскаў на гэтую краіну. У Лібане знайшлі сабе прытулак шматлікія прадстаўнікі радыкальных палестынскіх груповак, якія зьдзяйсьняюць пэрыядычныя напады на ізраільскую тэрыторыю.
XS
SM
MD
LG