Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЦВК патрабуе вярнуць пасьведчаньне на імя Аўтуховіча


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Як паведамляе прэсавая служба Партыі БНФ, у чацьвер кандыдату ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгору Кастусёву патэлефанавала супрацоўніца ЦВК спадарыня Кісялёва і папрасіла тэрмінова вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, выдадзенае на імя Мікалая Аўтуховіча.

Яна паведаміла, што пасьведчаньне было выпісанае памылкова.
Пазьней старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч паспрабаваў высьветліць сытуацыю, прыйшоўшы ў ЦВК. Там яму сказалі, што, сапраўды, пасьведчаньне выпісалі памылкова, бо хацелі выдаць усе пасьведчаньні як мага хутчэй і таму не праверылі ўсіх асобаў. У ЦВК Аляксею Янукевічу паведамілі, што асобы, якія, паводле рашэньня суду, знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі, ня маюць права браць удзел у выбарах, у тым ліку ў якасьці давераных асобаў кандыдатаў у прэзыдэнты.

"Дзіўна, што пытаньні ў ЦВК узьніклі толькі на наступны дзень пасьля тэлевыступу Рыгора Кастусёва, у якім ён нагадаў пра палітвязьня Мікалая Аўтуховіча і паведаміў гледачам, што той зьяўляецца яго даверанай асобай. Мы і надалей будзем выкарыстоўваць усе магчымасьці, каб прыцягнуць увагу беларускага грамадзтва і міжнароднай супольнасьці да справы Мікалая Аўтуховіча дзеля яго хутчэйшага вызваленьня з-за кратаў", - заявіў Аляксей Янукевіч.
XS
SM
MD
LG