Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна з мафіяй: у Рыё-дэ-Жанэйра ўвялі танкі


Бразыльскія войскі далучыліся да барацьбы з мафіяй у Рыё-дэ-Жанэйра, паведамляе Delfi са спасылкай на агенцтва AFP. Улады ўвялі ў шэраг раёнаў гораду прынамсі шэсьць бронемашын.

Сутыкненьні з паліцыяй пачаліся ў нядзелю пасьля паліцэйскай апэрацыі ў фавэлах – бедных раёнах, дзе часта знаходзяць прытулак прадстаўнікі крымінальных груповак.

За некалькі дзён сутычак былі забітыя 22 чалавекі. Арыштавана – каля 150.
XS
SM
MD
LG