Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знайшлі жывымі зьніклых у акіяне падлеткаў


Ля ўзьбярэжжа Фіджы знойдзеныя жывымі трое падлеткаў, якія 50 дзён таму зьніклі ў Ціхім акіяне. Хлопчыкаў з выспы Такелаў, якая знаходзіцца пад кіраваньнем Новай Зэляндыі, лічылі загінулымі. Нечакана ў сераду ўвечары іх лодку заўважылі рыбакі.

Падлеткі зьмешчаныя ў шпіталь, дзе ім аказваюць першую дапамогу. Паводле папярэдняга абсьледаваньня, стан іх здавальняючы.
XS
SM
MD
LG