Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт ухваліў рэзалюцыю адносна сытуацыі ва Ўкраіне


Дэпутаты Эўрапарлямэнту ўхвалілі рэзалюцыю адносна сытуацыі ва Ўкраіне. Сярод іншага, у ёй прызнаецца права Ўкраіны падаць заяўку на сяброўства ў Эўразьвязе. Пры гэтым эўрадэпутаты падкрэсьлілі, што Ўкраіна мае эўрапейскую пэрспэктыву.

Разам з тым у рэзалюцыі адзначаецца, што мясцовыя выбары 31 кастрычніка сёлета не ўсталявалі новага пазытыўнага стандарту. У дакумэнце ўтрымліваецца і занепакоенасьць апошнімі падзеямі, якія, на думку дэпутатаў, могуць прывесьці да падрыву свабоды СМІ і плюралізму, а таксама заклік да ўлады прыняць усе неабходныя захады для абароны гэтых асноўных аспэктаў дэмакратычнага грамадзтва.

Акрамя таго, Эўрапарлямэнт заклікаў украінскую ўладу да паскарэньня намаганьняў у барацьбе з карупцыяй.
XS
SM
MD
LG