Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нідэрлянды патрабуюць выдачы нацысцкага злачынцы


Улады Нідэрляндаў выдалі агульнаэўрапейскі ордэр на арышт нацысцкага злачынцы, які жыве ў Нямеччыне.

Клаас Карэл Фабер быў асуджаны ў Галяндыі ў 1947 годзе паводле абвінавачаньня ў масавым забойстве габрэяў. Пазьней сьмяротны вырак быў заменены на пажыцьцёвае зьняволеньне. У 1952 годзе ён уцёк з турмы і пераехаў у Нямеччыну, дзе атрымаў грамадзянства. У Нямеччыне суд палічыў доказы віны Фабера недастатковымі, а Нідэрляндам яго, грамадзяніна Нямеччыны, ня выдалі.
XS
SM
MD
LG