Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу Байковай накіравалі ў Вярхоўны суд


Сьвятлана Байкова

Сьвятлана Байкова

Матэрыялы крымінальнай справы ў дачыненьні да старэйшага сьледчага па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Беларусі Сьвятланы Байковай накіраваныя ў Вярхоўны суд.

Як паведаміў БелаПАН, гэта адбылося 23 лістапада. Зараз Вярхоўнаму суду трэба будзе вызначыць падсьледнасьць крымінальнай справы ў адносінах да працаўніка Генпракуратуры.

Байкова абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні злачынстваў паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку паводле артыкулаў 399 (незаконнае вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці) і 426 (перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

Сьвятлану Байкову затрымалі супрацоўнікі КДБ 25 лютага на працоўным месцы па падазрэньні ў перавышэньні ўлады.
XS
SM
MD
LG