Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рахунак Нацыянальнага банку Беларусі, адкрыты ў Народным банку Кітаю, залічаны 6 мільярдаў юаняў, што эквівалентна 900 мільёнам даляраў ЗША.

Пра гэта сёньня паведаміла ўправа інфармацыі Нацбанку, сьцьвердзіўшы, што пералічэньне "станоўча паўплывае на аб'ём міжнародных рэзэрвовых актываў Рэспублікі Беларусь".

У сакавіку 2009 году галоўныя банкі дзьвюх краін заключылі пагадненьне аб правядзеньні валютнай зьдзелкі "своп" (абмен актывамі) для садзейнічаньня двухбаковаму гандлю і інвэстыцыям. Памер гэтай зьдзелкі — 20 мільярдаў юаняў.

Кандыдат у прэзыдэнты, кіраўнік цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук так камэнтуе для "Свабоды" гэтае паведамленьне:

Яраслаў Раманчук
"Гэта тыя грошы, якія беларускі бок можа скарыстоўваць на куплю выключна кітайскіх тавараў. Бо хто ж яшчэ гандлюе за юані? Гэта крок для таго, каб зрабіць больш прывабным гандаль паміж дзьвюма краінамі, зьняць бар'еры, якія існуюць у плацёжным балянсе. І каб не выкарыстоўваць, напрыклад, даляры альбо эўра ці нейкую іншую валюту.

Гэта — добра. Але ж гэта чыста тэхнічная мера. І таму яе нельга разглядаць як кітайскую дапамогу Беларусі крэдытам альбо дапамогу ў забесьпячэньні фінансавай стабілізацыі".
XS
SM
MD
LG