Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузінская апазыцыя патрабуе зьмены ўлады


У Тбілісі на плошчы перад парлямэнтам Грузіі апазыцыя ладзіць акцыю пратэсту з патрабаваньнем зьмены ўлады ў краіне. Карэспандэнт Радыё Свабода перадае, што з рэгіёнаў Грузіі ў Тбілісі прыбылі болей як пяць тысяч чалавек.

Паведамляецца, што пратэстоўцы прынялі гэтак званы "вэрдыкт недаверу". Сярод іншага, у ім адзначаецца, што прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі ўсталяваў аўтарытарнае кіраваньне краінай.

Акцыю пратэсту праводзіць грамадзкі рух "Народны рух". Да мітынгу таксама далучыліся шэраг апазыцыйных партыяў.
XS
SM
MD
LG