Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар абароны Паўднёвай Карэі пайшоў у адстаўку


Міністар абароны Паўднёвай Карэі Кім Тхэ Ен падаў у адстаўку ў зьвязку з абстрэлам Паўночнай Карэяй у аўторак паўднёвакарэйскай выспы. Тады загінулі 4 чалавекі, 18 былі параненыя. Шмат хто ў Паўднёвай Карэі лічыць, што міністэрства абароны не зрабіла адпаведных захадаў для абароны ад правакацыяў з боку КНДР.

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мен Бак задаволіў просьбу міністра аб адстаўцы.
XS
SM
MD
LG