Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскі апазыцыянэр пайшоў агітаваць за байкот выбараў з плякатам: "Безь легітымнай Канстытуцыі няма сапраўдных выбараў зь легітымным вынікам".

У цэнтры Віцебску апазыцыянэр прастаяў каля гадзіны. Пазьней прыбылі байцы спэцназу і загадалі згарнуць плякат. Барыс Хамайда адмовіўся, тады міліцыянты абвінавацілі яго ў непадпарадкаваньні і завезьлі ў Чыгуначны РАУС Віцебску.

21 лістапада Барыс Хамайда і сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў таксама выходзілі ў цэнтар Віцебску, заклікаючы да байкоту выбараў. Тады іх арыштавалі і прысудзілі Хамайду 5 сутак арышту (пазьней арышт быў зьменшаны да адных сутак), а Дзяржаўцаву — штраф у 350 тысяч рублёў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG