Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіеў:на Майдане пратэстуюць бізнэсоўцы


У Кіеве працягваецца бестэрміновая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў супраць прынятага 18 лістапада Вярхоўнай Радай Украіны Падатковага кодэксу. На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве сабраліся, паводле дадзеных праваахоўнікаў, каля чатырох тысяч прадпрымальнікаў. Яны патрабуюць накласьці вета на кодэкс, распусьціць парлямэнт і звольніць міністра ўнутраных справаў. Бізнэсоўцы тлумачаць гэта тым, што праваахоўнікі забаранялі перавозчыкам даваць транспарт для жадаючых прыехаць на акцыю пратэсту.

Афіцыйна паведамляецца, што на Майдан з розных куткоў Украіны прыбылі тры цягнікі і дзевяць аўтобусаў з Львову і Жытоміру. Прадпрымальнікі працягваюць прыбываць у Кіеў рознымі відамі транспарту. Ахову парадку забясьпечваюць 1500 супрацоўнікаў міліцыі і вайскоўцаў МУС Украіны.
XS
SM
MD
LG