Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат на прэзыдэнта Дзьмітры Вус патлумачыў "Свабодзе", чаму сёньня раніцай па радыё не прагучаў ягоны перадвыбарчы выступ.

"Я быў у ад'езьдзе, накіраваў на запіс сваю давераную асобу Ўладзімера Барткевіча. Але яму адмовілі, сказалі, што давераным асобам выступаць за кандыдатаў забаронена. Такога палажэньня ў Выбарчым кодэксе няма, але ЦВК у апошні момант вырашыў, што нельга да гэтага дапускаць давераных асоб".

Зараз Дзьмітры Вус рыхтуецца да тэлевыступу 30 лістапада.

"Там будзе ўсё як трэба, я буду ісьці да канца", — заявіў кандыдат на прэзыдэнта.

Паводле ягоных слоў, Менскі гарвыканкам нядаўна паставіў задачу забясьпечыць яўку ў горадзе 70 працэнтаў, прычым каб 80 працэнтаў галасоў было за Лукашэнку.

Паводле спадара Вуса, трэба дамагацца, каб участковыя камісіі рэальна лічылі галасы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG